Sadece LitRes`te okuyun

Kitap dosya olarak indirilemez ancak uygulamamız üzerinden veya online olarak web sitemizden okunabilir.

Kitabı oku: «Як красназорцы зямлі сцураліся», sayfa 6

Yazı tipi:

– А вось за гэтыя ўсё ж гады. Скора, як стала савецкая ўлада, мы дзерава дасталі. А цяпер памаленьку і будуемся… Ну, я ўжо злезу: мне трэба вось гэтаю дарожкаю. Гэта ж вось было балота, а гуртам ужо асушылі, цяпер хоць з канём едзь.

– То бывай здароў, – адазваўся я і заматаў пугаю, а сам сабе падумаў: «Вось як мужыкі адцурваюцца зямлі». І ўспомніліся словы нябожчыка Міхаля: «А розум хоць ціха, памаленечку, ды ўсё расце і паднімаецца на ногі сярод мужыкоў».

Дык ось, браткі, і смякайце ды самі на дарогу выбівайцеся!

1922 г.