© Таццяна Тамілава, 2018
ISBN 978-5-4493-1922-7
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Разам жывуць Іня і Яня.
Хто аб'яднае іх – гэта прызванне!
Так і шаруюць, так і скрыгочуць,
Іню і Яня з'яднаць не захочуць.
Жыў-быў сучасны такі чалавек,
Звалі дзівосным суседзі спрадвек.
Насіў капялюш і шыкоўныя боты,
Але не ахвочы ён быў да работы.
Справы па дому жонка вяла,
На працу хадзіла, карміла вала,
Клопаты мела пра ўсю гаспадарку,
Часам зрывалася з мужам на сварку.
Ён жа любіў падарожжы ў свеце:
Усюды палётаў на нашай планеце.
Машыны, футбол і рыбалка з суседам…
Яна завіхалася зноўку з абедам.
Толькі яна пачынае збірацца —
Муж пачынае ўвесь нервавацца.
Сукенка не тая, фрызура не так…
У шафе ствараецца зноў кавардак.
Дзе бранзалеты? Дзе ўпрыгожкі?
Дзе завушніцы ды абярожкі?
Дзе мае туфлі на стройныя ножкі?
Субота прыходзіць – Яня знікае:
Шрубы свае ў гаражы састаўляе,
Наводзіць парадак у розных цвіках —
Бляшанкі стаяць у шафных кутах.
Каб той парадак дадаць у шкарпэткі!
Ці памяняць іх у доме на кветкі.
Ücretsiz ön izlemeyi tamamladınız.