Sadece LitRes`te okuyun

Kitap dosya olarak indirilemez ancak uygulamamız üzerinden veya online olarak web sitemizden okunabilir.

Kitabı oku: «Як красназорцы зямлі сцураліся», sayfa 2

Yazı tipi:

Я гэта еду сабе, напоркваю свайго цюхцяя гнядога ды паглядаю наабапал дарогі – любуюся на збажынку людскую. А дзень быў лагодны.

От як цяпер памятаю, сонейка сабе песціцца, палыскаецца ў белых, пухленькіх аладках-воблачках. Паветра над палеткамі калышацца, гойдаецца, і здаецца, быццам за вушы падцягвае жытнія калосікі на шнурочках, што звязваюць сіне-смуглыя наміткі лясоў і краскі – рассыпаныя каралі лугоў. Еду і сам сабе думаю: «Добрае жытца, а і ярына паказвае на ўраджай. Добра, у каго многа зямелькі, а вот мне і прырэзку далі, і то не ведаю – ці стане на той год свайго. Жытцо маё нешта хібіла. Але і як яму не хібіць – без гною. А яго ж і не збярэш шмат з гэтага вось цюхцяя ды з аднае кароўкі. Ды які і ёсць, дык хаця б на сваё, а прыдатак… ці будзе шчэ мой…» Так сабе раздумліваю, не ўгледзеў, калі і ў Красназоркі прыехаў, а гэта ж такі ў аб'езд балота, дык мусіць вёрст з пятнаццаць будзе.

Аб'ехаў я гэта – і што за ліха, няўжо мой гняды дзе звярнуў у Другую дарогу – не пазнаю Красназорак, дый годзе. Гэтак адмяніліся з таго часу, як я колісь праз іх праязджаў. Нават аж папытаўся, бо кажуць жа: «Хто пытае, той не блудзіць». Кажуць: Красназоркі.

– А-а, адмяніліся, – падзівіўся я.

Шмат новых будынкаў паабапал шырокай вуліцы, як яблычкі зіхацяць. Хораша так гэта паабгароджваны новымі частаколамі, а то і дошчачкамі. За хатамі відаць садзікі пазасаджваны. Так вось і трапечуць сваімі лісточкамі, нібы ўжо вучацца прыманьваць да сябе ў спёку-гарачыню. Не відаць штось і цэркаўкі. А дзе, як мне памятаецца, быў выган – здаля відаць – калосіцца жытцо, быццам наша балота чаротамі.

«Шмат адмянілася», – думаю сабе. Толькі з прыезду нашага, нібы якія здыхляціны, валяецца кучак некалькі асунуўшыхся, асівеўшых будынкаў. Гэта, як я потым дазнаўся, былі гнёзды даўнейшых багацеяў, што камандавалі, бывала, усёй вёскаю.