Ücretsiz

Сон Габруся

Abonelik
iOSAndroidWindows Phone
Uygulamanın bağlantısını nereye göndermeliyim?
Kodu mobil cihazınıza girene kadar bu pencereyi kapatmayın
TekrarlaBağlantı gönderildi

Telif hakkı sahibinin talebi üzerine, bu kitap dosya olarak indirilemez.

Yine de, onu mobil uygulamalarımızda (internet bağlantısı olmadan bile) okuyabilir ve Litres sitesinde çevrimiçi olarak okuyabilirsiniz.

Okundu olarak işaretle
Сон Габруся
Yazı tipi:Aa'dan küçükDaha fazla Aa

Міхась Чарот
СОН ГАБРУСЯ

Сонца ўжо даўно схавалася за бор, і ноч, нібы чорная коўдра, пакрывала ўсход.

Пастухі папрыганялі з палёў.

Касцы і жнеі вярталіся дахаты, і адгалос іх песень ліўся далёка-далёка па лесе…

Прайшло з паўгадзіны, і зусім сцямнела. Вёска патрошку стала засыпаць… Толькі па дварэ сельскага савета чулася моцная гутарка…

– Браточкі, – гукаў Нічыпар, – гэта ж людзі ноч расхапаюць, а мы ўсё спрачаемся…

Але яго словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ.

– Ну, ціха! Дайце мне сказаць колькі слоў, – абазваўся стары Тамаш і стаў пасоўвацца на сярэдзіну грамады, якая чуць тоўпілася на досыць такі шырокім двары. – Я ўжо раней казаў і цяпер кажу, што не трэба зварочваць увагі на двух ці трох чалавек, якія не хочуць дапамагчы ў гэткім няшчасці…

Ці ж не сорам вось табе, Габрусь: ты, можа, яшчэ маеш леташні хлеб, але скажу папраўдзе, яшчэ два-тры, а то і болей пудзікаў захована пад саломай, і сёлета, дзякуй богу, ураджаі добрыя, і вось ты, шляхецкая твая натура, каб табе загінуць, не хочаш даць колькі фунтаў тым няшчасным галодным людзям, якія цяпер зямліцу ды кару з дрэва ядуць?! Ці ж не грэх і не сорам гэта, мужчыны?

– Мне дай слова, старшыня! – закрычаў Кузьма, чуць не самы бедны селянін вёскі. – Я сам галадаю, мне самому прыходзіцца ісці ў людзей прасіць кавалак хлеба, а я бажуся перад усімі, што, як толькі сажну свой загон, першы прывязу сваю частку, каб паслаць туды, дзе ўсё спёка папаліла і дзе тысячы людзей паміраюць ад голаду… Мне здаецца, што ўжо даволі нагукаліся, я раджу гэтак запісаць і ў пратакол, што сход пастанаўляе: як толькі збяром з палёў хлеб, памалоцім, чым хутчэй выпаўнім харчовы налог і тады абяцаем, хто колькі можа, прынясём збожжа, бульбы і іншых харчоў вось сюды, да старшыні на двор, для адпраўкі ўсяго туды, у галодныя губерні, адкуль даносіцца плач галодных дзетак і льюцца аж сюды рэчкаю слёзы іх бацькоў… Згодны, мужчыны?..