Ücretsiz

Скрыпка беларуская

Abonelik
iOSAndroidWindows Phone
Uygulamanın bağlantısını nereye göndermeliyim?
Kodu mobil cihazınıza girene kadar bu pencereyi kapatmayın
TekrarlaBağlantı gönderildi

Telif hakkı sahibinin talebi üzerine, bu kitap dosya olarak indirilemez.

Yine de, onu mobil uygulamalarımızda (internet bağlantısı olmadan bile) okuyabilir ve Litres sitesinde çevrimiçi olarak okuyabilirsiniz.

Okundu olarak işaretle
Скрыпка беларуская
Yazı tipi:Aa'dan küçükDaha fazla Aa

Алаіза Пашкевіч
СКРЫПКА БЕЛАРУСКАЯ

Прадмова

Доўга я гадаў і думаў, як сябе зваць, ці то палякам, ці то літоўцам, бо слова «тутэйшы» мне нексьць не смакавала. I так колькі гадоў я хістаўся то на ту, то на другую сторану, аж покі не папала ў мае рукі «Дудка» Мацея Бурачка: яна-то мне сказала, што хто гаворыць па-тутэйшаму, па-мужыцку, значыцца, ён гаворыць па-беларуску, а хто гаворыць па-беларуску, той беларус. Прачытаўшы тую «Дудку», я сказаў: «Дзякуй табе, Мацей Бурачок! Чэсць і слава тваему слову! А ты, «Дудка», грай і мне голас дай». З таго дня пачаў і я майстраваць інструмант. Выйшла з-пад рук «Скрыпка». Цяпер кручу «Струны». А ты, Мацей Бурачок, ідзі, ідзі ўздоўж і папярок нашага беднага краю, братоў родных вітай, да курных хат заглядай, мо знайдзеш там артыста, каторы збярэ ўсе нашы беларускія інструманты і наладзіць гранне як мае быць.

Гаўрыла з Полацка

СКРЫПКА

 
Чаго словам не сказаці,
Што на сэрцы накіпела,
Астаецца скрыпку ўзяці;
Покі ў сілы крэпка вера,
Покі думка рве да неба,
Покі скрыдал не зламалі,
Покі трэба душы хлеба, —
Будуць струны байчэй граці,
Будзе смык вастрэй хадзіці,
Будзе скрыпка паслушнейша.
Ў песьні можна пераліці
Ўсё найлепша, наймілейша;
ў песьні можна даць пяруны,
Песьняй сэрца рваць на часьці;
Крэпкі толькі былі б струны,
Я зайграла бы аб шчасьці!
Я зайграла б сьмехам кветак,
Нівак шэптам залацістых,
Звонам серпа, касы ўлетак,
Мёдам ліп з садоў душыстых.
Я зайграла б песьню матак
Над калыскаю дзіцяці.
Ўсе багацтвы з родных хатак
Я хацела б песьні даці.
Я на струнах раззваніла б,
Дух народа я абняла б,
Ў жары сэрца растапіла б,
Алтар новы улівала б,
Пры алтары тым я грала б,
Так на струнах галасіла б,
То склікала б, то вітала б,
То суседзяў весяліла б;
То малітвай смык завыў бы,
То закляў бы на пяруны,
То аж скаргай ў неба біў бы,
Толькі крэпкі б былі струны!
Смык гатовы, струны тугі,
Кроў у жылах закіпае.
Ну, слухайце, мілы другі,
Скрыпка мая ужо грае!
 

1906