«В тумане» kitabından alıntılar, sayfa 2

Дзіўна, яны прыехалі на станцыю, каб забіць яго, ды ўсё атрымалася інакш: ён вось жывы, а яны мёртвыя. І во дзіва: яму няма з таго радасці. Нібы ён сам таксама ўжо мёртвы.

Войцік за жыццё ўжо зведаў, як дасканала хітруе вораг, як прыкідваецца сваім, сябрам, нават партыйцам. Як той Хмялеўскі. Колькі гадоў віў сваю шкодніцкую вяровачку, прытвараўся, арганізоўваў слабыя калгасы. Ды ўсё ж выкрылі разумныя людзі, заўважылі і пакаралі. І хіба аднаго Хмялеўскага! А дырэктара школы Пратасевіча, міліцэйскага начальніка Лакцёнка, старшыню райспажыўсаюза Кузьміча. Ды ў кожнай вёсцы, у кожным калгасе. А ў вобласці! Скрозь паналезла процьма заядлых ворагаў, шкоднікаў, здраднікаў. А ў вайну іх вылезла яшчэ болей. Надта шмат было тых урокаў класавай барацьбы, каб і дурань чаму-нічаму навучыўся. Не, мусіць на тое дадзена і пільнасць, каб заўжды быць начаку і не паддавацца на зман. Не даць адмякнуць у сабе непрымірымасці і заўжды да ўсіх прыглядацца. Да суседа, да сябра, а то і да бацькі з маткай. Ці мала што? Часам, можа, шкадаванне возьме да каторага, асабліва калі знаёмы ці там радня. Але тое бабскае пачуццё міласэрнасці належала задушыць у сабе, сцяць зубы і намагчыся на тое, чаго вымагае бязлітасны класавы прынцып. Канешне, бывае агідна, боязна нават, часам не хапае рашучасці. Ну, але гэта таму, што ў Войціка слабы характар. Што зробіш...

Хмялеўскі аж тры гады быў ягоным начальнікам і ягоным ідэалам кіраўніка, і хто б падумаў, што гэты ідэал так ганебна скончыць аднойчы. Пасля ўжо высветлілася, што знюхаўся з класавым ворагам, на сходах прапагандаваў адно, а рабіў зусім іншае і цішком шкодзіў уладзе. Праўда, тады Войцік не прыкмячаў за ім нічога асаблівага, але гэта, мусіць, таму, што ягоны загадчык умеў маскіравацца, і пасля, заднім чыслом, Войцік пачаў успамінаць дробныя факты, якія, каб Войцік быў болей праніклівы, маглі б у свой час навесці яго на пэўныя вывады.

Ну як было Сушчэню і перад кім апраўдацца? Расказаў пра ўсё жонцы, тая паслухала, паплакала - жонка, канешне, паверыла. А можа, не паверыла і жонка, толькі прыкінулася, што паверыла.

Верыць у бога - зусім не значыць старанна маліцца ці рэгулярна выконваць абрады. Гэта хутчэй - мець бога ў душы. І паступаць адпаведна. Адпаведна сумленню, гэта значыць па боску. (Кар`ер)

Людзям заўжды знойдзецца да цябе патрэба ці злосць, знойдуць і пад зямлей, адшукаюць і ў лесе. Не дай бог адбіцца ад людзей, стаць не такім, як усе. (Аблава)

яблыні, як кветкі, без чалавечай любові расці не будуць.

("Аблава")

Усё ж Вечны агонь у памяць аб тых, хто загінуў – гэта здорава! Калі толькі вечнасць яго не акажацца кароткай.

("Мёртвым не баліць")

Чалавек не ўсё можа. Часам ён не можа нічога.

("У тумане")

Буров загрузил полуторку мешками с перловкой и перед отъездом забежал в контору, как вдруг к машине приковыляла бабка, была она из соседней с местечком деревни, ездила хоронить сына и теперь возвращалась домой. Войтик согласился подвезти — в самом деле, не идти же старухе сорок верст по грязи. Он помог бабке влезть на машину, и та удобно устроилась возле мешков в уголке кузова и была страшно довольна его добротой. Тем более что начинался дождь и поблизости не было никакой подводы. Но тут из конторы выскочил взмыленный, с квитанциями в руках Буров, и, когда Войтик показал ему на бабку, тот завопил на нее: «Слазь!» Бабка, конечно, слезла, а Буров распахивает дверцу кабины, где уже сидел Войтик, и кричит: «Вылазь!» С ума он спятил, что ли, подумал Войтик, но вылез, и Буров усадил на его место в кабине бабку. Они поругались, бабка тихо сидела, словно мышка, а Войтику пришлось сорок верст трястись под дождем на ветру в открытом кузове. И никакого внимания на его, районного масштаба положение, его служебный авторитет. И, главное, на глазах у какой-то старухи. Войтик простудился, конечно, потом с полгода обходил стороной этого Бурова, все пытался узнать, не приходится ли ему родней эта бабка. Оказалось, нет, не родня, даже не очень знакомая. Значит, обычное хамство и хулиганство, иначе не назовешь поступок райповского шофера.

₺36,38