«Озеро Радости: Роман» kitabından alıntılar, sayfa 2

Збіраючыся ў новае жыццё, важна не браць з сабой шкодныя звычкі.

Чалавека састарвае кожны новы перажыты чалавек.

Любы горад – гэта найперш людзі, якія табе яго паказваюць.

Беларусь, вядома ж, заснаваная вельмі даўно. Але як дзяржава Беларусь аформілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі Чапаевым былі прыціснутыя паны і літоўцы. Літоўцы захапілі нашу краіну ў сярэднявеччы і наладзілі на яе тэрыторыі нейкае незразумелае княства. Потым у іх усе адабралі палякі, якія былі панамі і эксплуататарамі. Усе памяняла рэвалюцыя. Яна дала Беларусі шанец на нацыянальнае самавызначэнне. У заснаванні БССР удзельнічалі Якуб Колас, Тарас Шаўчэнка, Адам Міцкевіч і іншыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы.

На полісе запісаны і абведзены кругалсуткавы тэлефон, на які можна званіць у выпадку ўзнікнення праблем. Не так ужо і мала для чалавека, які ў такім выпадку не можа патэлефанаваць бацькам.

Уначы чалавек адчувае сябе самотным. Удзень у яго процьма справаў. Ён кіруе машынай. Зарабляе грошы. Ці не дае іх у сябе адабраць. А потым настае ноч. І шчаслівыя засынаюць. А ўсе астатнія – не.

…ёй крыўдна за гэтых людзей і за Вальку – за ўсіх, хто ўсе свае жыццё працаваў з восьмай да пятай, але так і не атрымаў магчымасці на адкладзеныя грошы купіць – не, не “Ферары” ці “Бэнтлі”, а звычайную дызельную “Джэту”. Альбо – квіткі ў Францыю, каб пабачыць Версаль. Або пераехаць, нарэшце, з інтэрната ва ўласную аднапакаёўку. Прычым не на праспекце Кутузава ў Маскве, а ў чортавых Малмыгах!

Я думала, гэта дэтэктыў. А гэта пра тое, як людзі працуюць. Калі б у нас хто напісаў, як наш калгас “Зара” працуе – бухгалтэрыя, дастаўка камбікорму, пасяўная, КэЗээС, вы б змаглі такое чытаць? Вось і я засынала праз старонку.

Стрымліваючы піўную адрыжку, Яся пачынае разумець механізмы, паводле якіх працуе правінцыйны алкагалізм. Калі, скончыўшы паўтарашку, яна адчувае неперадольнае жаданне ўзяць яшчэ адну, маленькую, каб не так сумна было сядзець адной у пакоі, - то ўсведамляе, што і самае глыбокае разуменне механізмаў алкагалізму не ратуе ад уздзеяння іх на цябе.

Замест таго, каб ветліва выслізнучь з абдымкаў і ціха растлумачыць, хто такі мужчына, як Віктар Паўлавіч Чачуха, пры ўсей яго прывабнасці і перспектыўнасці, пры ўсей яго пасадзе і “Волзе”, пры ўсей яго адпрасаванай кашулі і дыску Romantic Collection Vol.3, не можа зацікавіць Ясю ані цяпер, ані ў будучыні праз несупадзенне інтарэсаў, жыццевых мытаў і набору прачытанных кніг, і што яна зычыць яму шчасця, пухлых дзетак і лепшай за яе жонкі, дык вось, замест гэтай ужо нават прамоўленай сабе спакойнай і ўзважанай адмовы яна раптам адштурхоўвае прадстаўніка раеннай адміністрацыі і крычыць яму ў твар…