«Озеро Радости: Роман» kitabından alıntılar, sayfa 4

Мы пастаянна аточаныя нейкімі дэманамі. Рэўнасць, страх, няўпэўненасць. Чаканне… Яны замінаюць нам быць шчаслівымі.

Жанчына вучыцца ненавідзець у той ступені, у якой развучваецца зачароўваць.

Вецер робіць слабое моцным і моцнае – слабым.

Яся прачынаееца ад вераб’інага рознагалосся: Апакаліпсіс мінуў, і птушкі гарлапаняць так, нібыта яны адкрылі пад вокнамі сесію фондавай біржы і каціроўкі толькі што плаўна рушылі ўверх.

Старажытныя беларусы верылі, што тапеліцы ператвараюцца ў русалак, а русалкі – гэта, па-першае, прыгожа. Але старажытныя беларусы не пакінулі інструкцый на тэму таго, у то пераўтвараюцца ровары пасля ўтаплення.

“Ступень унутранай адзіноты чалавека добра бачная па частаце яго “дачынненяў” з сябрамі ў сацыяльных сетках.”

Пра набліжэнне восені яна даведваецца з таго, што муха, якая штовечар напаўняла пакой інтэрната манатонным гудзеннем, як бы старанна Яся яе ні лавіла і ні выкідывала за акно напярэдадні, робіцца млявай і зусім перастае летаць, аддаючы перавагу поўзанню, а потым увогулле замірае ў анабіезе паміж рамамі.

Чалавек вырашае і дзейнічае. Гэта адрознівае яго ад казюрак.

Большасць сучасных беларускіх кніг напісана пра мову ці страчаны рай, за гэтымі тэмамі аўтары нібы з усіх сілаў намагаюцца схавацца ад таго, што напраўду балюча; большасць несучасных беларускіх кніжак напісаныя пра меліярацыю, Вялікую Айчынную вайну і савецкую праграму адраджэння вёскі, якія для аўтараў БССР былі гэткай жа заслонай ад рэальнасці, як цяпер – мова і ўспаміны пра адабранае хараство.

Дабрацца да Возера Радасці вельмі проста - трэба сесці ў човен і плыць ад Возера Сненняў па дыяганалі, але галоўнае - не спяшацца і не збіцца з дарогі, іначай трапіш у Lacus Doloris - Возера Смутку, адкуль вельмі складана выплысці, бо ў смутку загразаюць вёслы, увесь час хочацца спаць і апускаюцца рукі.